У ДУА “Жамчужненская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна ў рамках правядзення інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Скажы наркотыкам – не!” адбылася інфармацыйная сустрэча з участковым інспектарам ІСН Баранавіцкага РАУС старшым лейтэнантам міліцыі Дыдышка І.Г. з навучэнцамі 8 – 9 класаў па пытаннях крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці за выраб, зберажэнне, збыт і ўжыванне псіхатропных рэчываў.
Інспектар ІСН Баранавіцкага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Дыдышка І. Г. падрабязна спынілася на адказнасці непаўналетніх за выраб, зберажэнне, збыт і ўжыванне псіхатропных рэчываў, засцерагла падлеткаў ад неабдуманных учынкаў.
Сустрэча была накіравана на прафілактыку злоўжывання наркатычнымі і псіхатропнымі рэчывамі і фарміраванне ўсвядомленага стаўлення навучэнцаў да свайго здароўя.