Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.05.16

Хто, калі не мы?

ХТО, КАЛІ НЕ МЫ?

        Шмат людзей на нашай зямлі выклікаюць жаль. Але ці наўрад нехта стане спрачацца з тым, што найбольш шкада дзяцей, якіх пакунулі бацькі –сірот . Найболей патрэбнымі людзьмі для кожнага дзіцяці з’яўляюцца яго бацькі. Мама і тата не проста забяспечваюць дзіця ўсім патрэбным матэрыяльна, яшчэ даюць яму велізарную колькасць увагі і клопату. Звязана гэта з тым, што ніхто і ніколі не зможа любіць дзіця так, як яго бацькі. На жаль, сустракаюцца і безадказныя бацькі, якія адказваюцца ад сваіх дзяцей. Такія дзеці трапляюць у сірочыя дамы і чакаюць увагі ад чужых для іх людзей.

           Вучні нашай школы вырашылі дапамагчы такім дзеткам. У школе прайшла дабрачынная акцыя “Дзеці дзецям”. На працягу месяца мы збіралі грашовыя сродкі, на якія закупілі цацкі, адзенне, прысмакі і посуд. Мы прыехалі да дзетак не толькі з салодкімі гасцінцамі: валанцёры атрада “Рука ў руцэ” правялі клоўнатэрапію , нанеслі на твары кожнага дзіцяці аквагрым (спецыяльнымі фарбамі намалявалі матылькоў, кветачкі, зорачкі –усё што пажадалі дзеці), падарылі паветраныя шары, зрабілі для дзетак звяркоў з паветраных шарыкаў. Дзеці вельмі чакалі валанцёраў. Дырэктар расказала, што калі дзеці даведаліся, што да іх хутка прыедуць клоўны і школьнікі,за лічаныя хвіліны з’елі свій абед і пабеглі чакаць гасцей у акна. Нас сустракалі з усмешкамі на тварах.

         Мяркуючы па настроі дзяцей, у нас атрымалася галоўнае –даць ім зразумець, што іх любяць і што яны не засталіся адны са сваімі праблемамі.

       Мы выяўляем  вялікую падзяку ўсім тым, хто не застаўся абыякавым, хто прыняў удзел у акцыі: вучням, бацькам і настаўнікам.  

  

Раздзелы сайта