Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.10.16

Дабрачынная акцыя "Аднаўленне святынь Беларусі»

      14 кастрычніка 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі падвядзення вынікаў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі». 

  Акцыя прайшла па ініцыятыве грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і пры падтрымцы Апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. 

   У рамках цырымоніі адбылася закладка у крыпту храма-помніка ў гонар Усіх святых капсулы з зямлёй з месцаў захавання савецкіх ваеннапалонных, якая была сабрана ў канцы верасня падчас працоўнай акцыі беларускай і польскай моладзі недалёка ад польскага горада Бяла-Падляска, а таксама капсулы з зямлёй з Брэсцкай крэпасці-героя. 

    Ўрачыстае мерапрыемства наведалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка, першы сакратар ЦК ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Андрэй Эдуардавіч Белякоў, вiкарый  біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы Юрый Касабуцкі, валанцёры БРСМ з усіх рэгіёнаў Беларусі, добраахвотнікі Саюза сельскай моладзі Польшчы. 

     Прадстаўляла  Брэсцкую вобласць педагог - арганізатар нашай школы Жыхарка В.А. (Кіраўнік валанцёрскага атрада «Рука ў руцэ"). Яна распавяла пра дзейнасць нашага атрада. Прэзентавала працу атрада ў дадзеным напрамку. Усе госці слухалі з вялікай цікавасцю. І пагадзіліся, што духоўная прыгажосць найбольш прыгажэй  ўсiх іншых.

  

Раздзелы сайта