Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Цели и задачи

 

МЭТА І ЗАДАЧЫ ШКОЛЫ НА 2022/2023 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

Мэта: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобы навучэнца і настаўніка, іх індывідуальных здольнасцей, асобасных якасцей, ведаў і кампетэнцый 

Задачы:

стварыць умовы для павышэння якасці навучання вучняў праз глыбокае вывучэнне іх інтарэсаў і здольнасцей,   праз ўдасканаленне форм і метадаў правядзення вучэбных заняткаў, удасканаленне сістэмы работы з вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяд, даследчых конкурсаў, цэнтралізаванага тэсціравання, арганізацыю профільнага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;

стварыць умовы для забеспячэння якасці дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі і рэалізацыі прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання ва ўмовах профільнага навучання; 

стварыць умовы для фарміравання ў навучэнцаў устойлівай зацікаўленасці да педагагічнай дзейнасці і стымулявання іх пазнавальнай актыўнасці ў працэсе дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі; 

стварыць умовы для удасканальвання ўзроўню прафесійнай кампетэнцыі педагогаў праз асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі; 

стварыць умовы для эфектыўнай сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу і соцыуму.

Разделы сайта