Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.05.2016

"Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота - 2016"

     У суботу, 14 мая, лепшыя вучні старэйшых класаў нашай школы ўдзельнічалі ў прафарыентацыйна-адукацыйным праекте "Рэспубліканская ўніверсітэцкая субота - 2016". На адкрытай сцэне Рэспубліканскага Палаца спорту перад дэлегацыямі вучняў, прадстаўляючых усі вобласці і горад Мінск, выступіў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Жураўкоў М.А., які адзначыў цудоўную магчымасць для навучэнцаў у суботні дзень пазнаёміцца з ВНУ нашай рэспублікі. Выступалі таксама рэктары вядучых вышэйшых навучальнных устаноў і многія высокапастаўленыя асобы. 

         На рэкламных пляцоўках Палаца спорту былі размешчаны рэкламныя стэнды амаль усіх ВНУ краіны. Кансультацыі будучым абітурыентам давалі не толькі студэнты, а і рэктары, прарэктары і іншыя прадстаўнікі ўстаноў.

        Акрамя гэтага, быў арганізаваны канцэрт, працавалі пляцоўкі - выставы і спартыўныя пляцоўкі. Усё гэта  + выдатнае сонечнае надвор'е стварыла добры настрой як для вучняў, так і для педагогаў.

        Хочацца сказаць вялікі дзякуй арганізатарам гэтага марапрыемства!

Разделы сайта