Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

29.10.2016

Цудоўная “Краіна Акцябрацк”

        29 кастрычніка ў школе прайшоў урачысты прыём вучняў другіх класаў у акцябраты. Да гэтага дня рабяты рыхтаваліся даўно, вучылі правілы і ўрачыстае абяцанне акцябрат. Рабяты савяршылі вясёлае “Вандраванне па краіне Акцябрацк” на цягніку “Дружба”. Рабілі прыпынкі на станцыях “Гульнёвая”, “Мора Дружбы”, “Даліна беларусаў” і інш. На кожнай станцыі яны выконвалі разнастайныя заданні. У другой частцы адбылася ўрачыстая лінейка, дзе піянеры ўручылі рабятам акцябрацкую зорачку. Таксама на лінейцы былі падведзены вынікі “Тыдню акцябрат”. Рабяты атрымалі пахвальныя лісты. Кубак на званне лепшая акцябрацкая зорачка атрымаў 2 “Б” клас. Мы спадзяёмся, што рабяты будуць ганарыцца сваёй зорачкай, будуць смелымі і адважнымі, дружнымі і здольнымі, будуць любіць сваю Радзіму. Цудоўная “Краіна Акцябрацк” адчыніла перад імі дзверы.

  

Разделы сайта