Вось і настаў час падвесці вынікі конкурса “Супер-клас”. Усе класы стараліся быць першымі і лепшымі. Як адзначаюць настаўнікі, дзеці сталі лепш вучыцца і паводзіць сябе на ўроках. Нашы пераможцы:
- самы высокі бал – 5 “А” клас,
- самы высокі сярэдні бал – 11 клас,
- найбольшую колькасць балаў ад настаўнікаў атрымаў 9“Б” клас.
Першы сакратар РКГА “БРСМ” Сяргей Палітаеў уручыў падарункі самым актыўным удзельнікам конкурса: Шарэц Назар (5 “А” клас), Літвін Антон (11 клас). Яшчэ былі адзначаны: 1 сакратар ГА “БРСМ” Горбель Паліна, намеснік сакратара Самойлава Ксенія і актывіст первічкі Маркушэўскі Аляксей. Адміністрацыя школы ўручыла сертыфікат пераможцам. Было вырашана праводзіць конкурс “Супер-клас” кожны год.