Сёння вучні 10-х класаў нашай школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Забеспячэнне бяспекі ў летні перыяд у месцах масавага адпачынку, выконвання правіл паводзін на вадаёмах", якое адбылося на вадасховішчы Мышанка. Перад прысутнічымі выступіў Кузьміч Віктар Васільевіч - старшыня гарацкой АА АСВОД - "Бяспека на вадзе - бяспечнае лета"; старэйшая медсястра выратавальнай станцыі - Карніенка Вольга Мікалаеўна на практыцы паказала, як правільна аказаць першую медыцынскую дапамогу тапельцу; Каралько Наталля Паўлаўна участковы інспектар ІСН Баранавіцкага РАУС расказала аб адміністратыўнай адказнасці непаўналетніх.