Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Палажэнне аб профільных педагагічных класах

Палажэнне аб профільных педагагічных класах Дзяржаўнай установы адукацыі “Жамчужненская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна 

      I. Агульныя палажэнні

1.1. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, з Пратаколам даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2014 года, інструктыўна-метадычным пісьмом “Аб арганізацыі ў 2016/2017 навучальным годзе дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі”,праграмай дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2015 год, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2015 года № 110,  Статутам установы адукацыі.

1.2.  Профільны педагагічны клас (група) ствараецца з вучняў 10 класа, якія вывучаюць асобныя прадметы на павышаным узроўні ў профільных класах (групах),  з мэтай арыентацыі навучэнцаў на атрыманне педагагічных спецыяльнасцей.

1.3. З мэтай ажыццяўлення профільнай і профільнай педагагічнай падрыхтоўкі ўстанова адукацыі можа заключаць дагавор супрацоўніцтва з вышэйшымі і сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі, установамі дадатковай адукацыі. 

1.4. Навучэнцы профільных педагагічных класаў наведваюць заняткі абавязковага факультатыўнага курса “Уводзіны ў педагагічную прафесію”.

1.5. Адміністрацыя ўстановы адукацыі абавязана ствараць умовы для рэлізацыі права навучэнцаў  профільных педагагічных класаў на першыя прафесійныя пробы ў якасці важатых ў класах І  і  ІІ ступеняў навучання, памочнікаў настаўнікаў у адукацыйным працэсе.

1.7. У час канікул (восеньскія, зімовыя, вясновыя і летнія) вучні профільных класаў педагагічнай накіраванасці могуць працаваць у якасці  памочнікаў выхавацеляў , якія працуюць  з вучнямі ў школьным аздараўленчым лагеры.

 

    II.  Мэта і асноўныя задачы

2.1.  Профільнае навучанне ў класах педагагічнай накіраванасці арганізуецца з мэтай стварэння сістэмы бесперапыннай спецыяльнай падрыхтоўкі навучэнцаў ІІІ ступені навучання ўстаноў  агульнай сярэдняй адукацыі да асэнсаванага выбару прафесіі педагога.

2.2.  Асноўнымі задачамі профільных педагагічных класаў педагагічай  з’яўляюцца:

- падрыхтаваць  асоб, якія навучаюцца ў профільных педагагічных класах  да асэнсаванага выбару прафесіі педагога;

-  забяспечыць умовы для атрымання  навучэнцамі першасных псіхолага-педагагічных ведаў і навыкаў, якія неабходны для выбару прафесіі педагога;

-  навучыць  вучняў педагагічных класаў   узаемадзейнічаць з  навучэнцамі І і ІІ ступеняў навучання ў ходзе вучэбных  заняткаў  і пазаўрочных заняткаў і мерапрыемстваў;

- выхоўваць у навучэнцаў,  дысцыплінаванасць,  добрасумленныя адносіны  да вучобы, імкненне авалодаць якасцямі, якія неабходны для педагагічнай дзейнасці;

- развіваць  ў навучэнцаў высокія маральна-псіхалагічныя, дзелавыя і арганізацыйныя  якасці.

 

   III.  Парадак фарміравання профільных класаў педагагічнай накіраванасці

3.1.  Рашэнне аб арганізацыі профільных класаў педагагічнай накіраванасці прымае  Педагагічны савет установы адукацыі і ўзгадняе з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і тырызму Баранавіцкага райвыканкама.

3.2.  Выбар прадметаў для вывучэння ў профільных класах педагагічнай накіраванасці здзяйсняецца  навучэнцамі  і іх законнымі прадстаўнікамі згодна з умовамі, прынятымі  Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3.3. Прыём заяў навучэнцаў ў профільныя класы педагагічнай накіраванасці здзяйсняецца на аснове вывучэння вынікаў навучання ў 9-ым класе, псіхолага-педагагічнага тэсціравання і рэкамендацый Педагагічнага савета.

 3.4. Парадак камплектавання профільных класаў педагагічнай накіраванасці устанаўліваецца адукацыйнай установай па меры падачы заяў.

 

  IV.  Правы і абавязкі вучняў профільных класаў педагагічнай накіраванасці

 

1. Вучні профільных класаў педагагічнай накіраванасці маюць права:

-  на павагу іх годнасці;

-  на атрыманне магчымасці выражаць сваю асабістую думку і сумненні, якія тычацца зместу навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі;

-  на выбранне і на выбары ў органы самакіравання ва ўстанове адукацыі;

-  на выбар прадметаў для факультатыўнага навучання;

- на забеспячэнне высокага ўзроўню навучання;

- на аргументацыю адзнак сваіх ведаў і ўменняў, атрымання адзнакі па кожным прадмеце  выключна ў адпаведнасці са сваімі ведамі і ўменнямі;

 -  на атрыманне аб’ектыўнай выніковай характарыстыкі  аб выніках свайго навучання ў профільным педагагічным класе  (11-ы клас) для прадстаўлення ў навучальную ўстанову педагагічнай накіраванасці, узгодненай  з Педагагічным саветам установы адукацыі.

 

2.  Вучні профільных  педагагічных класаў абавязаны:

- захоўваць і выконваць Устаў  установы адукацыі;

- добрасумленна вучыцца і захоўваць дысцыпліну, рэжым работы установы адукацыі і профільных педагагічных класаў;

-  рэгулярна наведваць вучэбныя і факультатыўныя заняткі, праходзіць педагагічную практыку згодна з Палажэннем аб практыцы ;

-  актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці свайго класа і ўстановы адукацыі;

-  актыўна выконваць функцыі  памочніка класнага кіраўніка ў класах  І і  ІІ ступені навучання,  памочніка выхавацеля ў школьным аздараўленчым лагеры.

 

     VI.  Прыняцце і рэгістрацыя Палажэння аб профільных  педагагічных класах

1.  Палажэнне аб профільных педагагічных класах  прымаецца агульным сходам вучняў профільных педагагічных класаў  і іх законных прадстаўнікоў і зацвярджаецца педагагічным саветам установы адукацыі. 

Раздзелы сайта