Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Выпускнікі

Дасягненні нашых выпускнікоў

Багель Аляксандр Іванавіч, у 1980 г. закончыў сельгасакадэмію г. Горкі, у 2005 г. – Акадэмію пры Прэзідэнце РБ. Старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Магілёўскай вобласці

Карпук Дзмітрый Андрэевіч, выкладчык, загадчык архівам, кандыдат багаслоўя Санкт-Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі

Гармашук Віталій Уладзіміравіч, начальнік фінансавага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Трафімук Сяргей Міхайлавіч – генеральны дырэктар будаўнічай фірмы “Неўскі бераг” г. Санкт-Пецярбург

Казлоўскі Эдуард, дацэнт кафедры матэматыкі і інфарматыкі, кандыдат тэхнічных навук па кібернэтыцы і робататэхніцы Люблінскага політэхнічнага ўніверсітэта

Галёта Андрэй, выпускнік 2009 г. Выкладчык асноў менеджмента і інфармацыйных тэхналогій у менеджменце факультэта грамадскіх навук Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ

Пшэўлоцкая (Шпілеўская) Яўгенія Аляксандраўна (выпускніца 2002 г.) З 2014 г. дырэктар ДУА “Навамышская дзіцячая школа мастацтваў”

Журко Пётр Мікалаевіч, выпускнік 2007 г. Ад’юнкт кафедры авіяцыйнай тэхнікі і ўзбраення УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”. Даследчык у галіне тэхнічных навук. Мае 6 медалёў за дасягненні па службе, 5 Удзячнасцей ад Прэзідэнта РБ. Дысертацыя была прызнана лепшай сярод маладых вучоных у 2014 г. Выпусціў 2 вучэбных дапаможніка. Шматразовы пераможца міжнародных алімпіяд па тэарэтычнай механіцы і матэрыялазнаўству. Двухразовы чэмпіён узброеных сіл у ваенным мнагабор’і. Рэкардсмен РБ у марш-кідку на 5 км у поўным абмундзіраванні.

Горбань Анастасія Вітальеўна, выпускніца г. Выкладчык Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Была перакладчыкам Нацыянальнага банка РБ, Палаты прадстаўнікоў, міністэрстваў. Шмат разоў перакладала на сесіях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку.

Солтан Алена. Перакладчык Дэпартамента мiжнароднага ваеннага супрацоўнiцтва Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь

Дзерман Сяргей, выпускнік 2000 г. З 2009 па 2013 г. працаваў асістэнтам кафедры анкалогіі ў Гродзенскiм медыцынскiм універсітэце.З 2013 г. доктар на караблі італьянскай фірмы Saipem.

Баена Дзмітрый,  выпускнік 1999 г. Протаіерэй, настаяцель храма Святога Георгія Пабеданосца ў г. Баранавічы

Кузьмін Сяргей Сяргеевіч, выпускнік 2002 г. Праграміст, спецыяліст па аналізе дадзеных кампаніі Currency.com.

Кузьмін Аляксей Сяргеевіч, выпускнік 2004 г. Вядучы праграміст кампаніі GodelTechnologiesEurope.

Жукоўскі Віктар Генрыхавіч – майстар спорту міжнароднага класа, двухразовы бронзавы прызёр Паралімпійскіх гульняў, двухразовы чэмпіён свету, чэмпіён Еўропы. Спецыялізаваўся па трайных прыжках і прыжках удаўжыню з разбегу

Пераможца рэспубліканскіх “Дажынак” 2011 і 2012 гг. камбайнёр Андрэй Акалатовіч у свае 28 гадоў атрымаў ключы ад новай машыны

Ю.І. Хіневіч – пробашч парафіі Уздвіжання Святога Крыжа ў г. Брэсце, прафесар Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай Духоўнай Каталіцкай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў г. Пінску і катэхітычнага каледжа ў Баранавічах

Протаіерэй В. Лазоўскі, настаяцель Прыхода храма Святога Аляксандра Неўскага ў г. Баранавічы

Наталля Мацвееўна Грыцук, настаўнік геаграфіі. Удзельнік заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года-2011”, член рэспубліканскага клуба “Крыштальны журавель”

Раздзелы сайта