Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Музей

Музей створаны ў 2023 г. на базе музейнага вугалка, які збіраўся намаганнямі настаўніка гісторыі Дубейка І.І. Спачатку была сабрана этнаграфічная экспазіцыя, пасля сталі рабіць стэнды. Збіраўся матэрыял пра падзеі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі баранавіцкай зямлі, былі праведзены даследаванні, знойдзены матэрыял аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на нашай зямлі. Экспанаты збіраліся ў час этнаграфічных вандровак па тэрыторыі раёна, частку калекцыі прынеслі вучні, шмат экспанатаў было перададзена Дубейка І.І. Некаторыя дакументы былі знойдзены ў архівах. Частку экспанатаў перадала музею ААТ “Птушкафабрыка “Дружба”. У экспазіцыю трапілі ўзнагароды школы. Некаторыя рэчы падаравалі музею мясцовыя жыхары. Па профілю музей з’яўляецца комплексным.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

1) Наш край у гады Першай сусветнай вайны;

2) Вялікая Айчынная вайна на баранавіцкай зямлі;

3) Ганарымся героямі;

4) Бацькаўшчына;

5) Птушкафабрыка “Дружба”;

6) Наша школа;

7) Этнаграфічная старонка.

У музеі сабраны ўспаміны землякоў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, становішчы Беларусі ў міжваенны перыяд.

 

 

 

   

 Экскурсія Бацькаўшчына

Экскурсія Наша школа

Экскурсія Ганарымся героямі

У музейным пакоі праводзяцца экскурсіі "Ганарымся героямі", "Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны'', "Апрацоўка ільну нашымі продкамі'', "Наша школа" , "Бацькаўшчына".

 

 

1. Пшэўлоцкі Аляксей ДУА Жамчужненская школа Баранавіцкага раёна тут

2. Новая Мыш.ppt тут

3. Экскурсія па мясцінах Першай сусветнай вайны.ppt тут

4. VID_20171028_093953.mp4 тут

5. в. Старая Мыш Баранавіцкага раёна тут

6. Касцёл у Новай Мышы Баранавіцкага раёна. Барсукова Уладзіслава і Елец Кацярына тут  

Раздзелы сайта