Інфармацыйная гадзіна пад назвай "Пра гэта нельга забываць" (да Дня памяці ахвяр Халакоста) прайшла ў 7-х класах. Падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны вучні ўзнавілі ў памяці трагічныя старонкі гістарычнага мінулага краіны, пазнаёміліся ў школьнай бібліятэцы з літаратурай, прысвечанай праблеме генацыду. З цікавасцю праслухалі аповед школьнага экскурсавода пра зверствы акупантаў на тэрыторыі Баранавіцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У канцы мерапрыемства прыйшлі да высновы, што вайна, фашызм - зло, якое не павінна паўтарыцца!