Меню раздела

    Гарачыя навіны

    15.01.2018
    Віншуем пераможцу!

    больш падрабязна...

    05.01.2018
    Акцыя «Цуды на Раство»

    больш падрабязна...

    05.01.2018
    Акцыя «Нашы дзеці»

    больш падрабязна...

    03.01.2018
    Экскурсия в агроусадьбу «Натюрлих» (д.Деколы)

    больш падрабязна...

    03.01.2018
    Экскурсія ў аграсядзібу “Вясёлая хата” (вёска Калюга)

    больш падрабязна...

    Галоўная : Настаўніцкая : Педсавет

    Педсавет

    План

    проведения педагогического совета

    «Роль допрофильной подготовки и профильного обучения в обеспечении качественного образования» 

    Цель: определение эффективности допрофильной подготовки, путей   повышения качества обучения в УО.

    Дата проведения: 29 марта 2017 года

                                                   Вопросы:

    1. Допрофильная подготовка  как подсистема про­фильного обучения на III ступени общего среднего образования и начального профессионального образования.

                                            Зам.директора по УР      Т.В.Микулич  

    1. Презентация педагогического опыта «Эффективная образовательная 

    практика реализации предметного содержания»:

    - развитие творческих способностей учащихся на уроках белорусского языка, учитель Захарова О.В.;

    -обеспечение качества обучения через организацию самостоятельной работы учащихся на учебном занятии, учитель математики Жихарко Л.Л.;

    -  использование интерактивных методов обучения как средство повышения эффективности учебных занятий, учитель географии Грицук Н.М. 

    1. Презентация педагогического опыта «Особенности организации                         

    факультативных занятий в условиях допрофильной подготовки»:

    -  учитель 3 «А» класса Вьюн С.Е..;

    - учитель английского языка Качура Л.И.

           4. Модель профориентационной работы кл.руководителя 8 «Б» класса           

                Дубень Е.А. 

    1.  Выставка- презентация  документации участников экспериментальной деятельности: дневники,  портфолио учащихся.

    Анкета для учащихся 8 – 9-х классов

    1. Что повлияло на твой выбор факультативного занятия?

    -успехи в учебе по предмету

    - авторитет педагога

    - интерес к изучению предмета

    ________________________________________________________

    1. Какие цели ты ставил перед собой, выбирая факультативные занятия?

    - подготовиться к экзамену

    - углубить знания по предмету

    - подготовиться к выбору профиля обучения на старшей ступени

    1. Удовлетворили ли факультативные занятия твои пожелания?

    - да, полностью

    - да, частично

    - нет

              4. Желаешь ли ты продолжить изучать факультативный курс по                    

                  данному предмету?  Да                   Нет

    Есть предложение: ______________________________________ 

    Анкета для учащихся 8 – 9-х классов

    1. Что повлияло на твой выбор факультативного занятия?

    -успехи в учебе по предмету

    - авторитет педагога

    - интерес к изучению предмета

    ________________________________________________________

    1. Какие цели ты ставил перед собой, выбирая факультативные занятия?

    - подготовиться к экзамену

    - углубить знания по предмету

    - подготовиться к выбору профиля обучения на старшей ступени

    1. Удовлетворили ли факультативные занятия твои пожелания?

    - да, полностью

    - да, частично

    - нет

              4. Желаешь ли ты продолжить изучать факультативный курс по                    

                  данному предмету?  Да                   Нет

    Есть предложение: ______________________________________

    Анкета для учащихся 10, 11-х классов

    1. Какие факторы оказали влияние на ваш выбор профиля обучения?

                  А) профиль связан с моей будущей профессией

                  Б) совет родителей

                  В) по данным предметам были лучшие оценки

    2.  Реализует ли профильное обучение твой интеллектуальный потенциал?

                 А) полностью

                Б) частично

                В) не реализует

    Предлагаю ________________________________________                                     

     Педагагічны савет

                        Дапрофільная педагагічная падрыхтоўка

    (Аб ходзе і прамежкавых выніках рэалізацыі эксперыментальнага праекта)

    На сёняшнім педагагічным савеце мы разгледзім прамежкавыя вынікі рэалізацыі праекта “Укараненне мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені навучання”. Яшчэ раз задумаемся над зместам нашай эксперыментальнай дзейнасці. Яна аб’ядноўвае ў сабе 2 напрамкі: дапрофільную падрыхтоўку і прафарыентацыйную дзейнасць, накіраваную  на падрыхтоўку вучняў да выбару педагагічных прафесій.  Не столькі саміх прафесій, колькі навучання ў педагагічным класе на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

    Педагагічны савет я хачу пачаць з некалькіх пытанняў.

    1.У якой узаемасувязі знаходзяцца профільнае навучанне, дапрофільная падрыхтоўка  і дапрофільная педагагічная падрыхтоўка? 

    2. Ці можна дасягнуць поспехаў у профільным навучанні і дапрофільнай падрыхтоўцы без шырокай прафарыентацыйнай дзейнасці сярод навучэнцаў?

    3. На якой ступені навучання правільна пачынаць дапрофільную падрыхтоўку?  Як вырашаюцца пытанні кластэра непарыўнай педагагічнай адукацыі ва ўстанове адукацыі?  

    Наш эксперымент ставіць мэту: падрыхтоўка вучняў ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі да свядомага выбару педагагічнагга профілю сваёй прафесійнай дзейнасці і адаптацыя да навучання ў профільных класах педагагічнай накіраванасці. Краіне патрэбны інтэлектуальна развітыя,  духоўна багатыя, граматныя у сваёй навуковай сферы настаўнікі. Такія патрабаванні ўсім нам добра зразумелыя, таму што такіх прафесіяналаў хацелася б бачыць на кожным рабочым месцы.

    Станаўленне  асобы будучага настаўніка павінна прайсці праз профільнае навучанне, а яшчэ раней праз дапрофільную падрыхтоўку і шырокую прафарыентацыйную дзейнасць. Чаму так?

    Дапрофільная падрыхтоўка – гэта пачатковы этап асобаснага і прафесійнага вызначэння навучэнцаў.  Яе мэта ў нейкай ступені супрацьлеглая мэце профільнага навучання – не задавальненне запатрабаванняў і развіццё здольнасцей вучня ў той ці іншай вобласці пазнавальнай дзейнасці, а вызначэнне  яго інтарэсаў, схільнасцей, фарміраванне ўяўленняў аб характары працы, аб свеце прафесій і магчымасці выбара адной з іх. На дадзеным этапе важнай з’яўляецца сістэмная работа ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу, іх узаемадзеянне,  дакладнасць і  суадноснасць.

    Праблемы дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў сёння шырока абмяркоўваюцца педагогамі нашай краіны.  У іх выказваецца меркаванне, што дапрофільная падрыхтоўка – гэта падсістэма профільнага навучання на старэйшай ступені агульнай сярэдняй адукацыі і пачатковай прафесійнай адукацыі.

    Дапрофільная падрыхтоўка прадстаўляе сабой сістэму педагагічнай, псіхалагічнай, інфармацыйнай і арганізацыйнай дзейнасці, якая павінна садзейнічаць  самавызначэнню вучняў 8-9-х класаў у выбары імі напрамкаў профільнага навучання ў 10-11-х класах, сферы іх будучай прафесійнай дзейнасці.

    Асноўнымі задачамі дапрофільнай падрыхтоўкі з’яўляюцца:

    -распазнанне і развіццё схільнасцей і здольнасцей навучэнцаў, фарміраванне матыву выбара будучай прафесіі і атрыманне практычнага вопыту ў розных сферах дапрафесійнай дзейнасці, арыентаваных на выбар профілю навучання на старэйшай ступені;

    - вывучэнне  і карэкцыя (пры неабходнасці) асобаснага развіцця навучэнцаў у працэсе навучання;

    -аказанне псіхолага-педагагічнай дапамогі ў набыцці вучнямі вопыту, звязанага з прафесійным самавызначэннем;

    - фарміраванне ў вучняў  культуры інтэлектуальнай працы, здольнасцей прымаць рашэнне аб выбары далейшага накірунку навучання, шляхоў атрымання прафесіі.

    Мэты і задачы дапрофільнай падрыхтоўкі вызначаюць яе напрамкі. Гэта:

    1)    фарміраванне ў навучэнцаў уяўленняў аб вобразе свайго “Я”, аб свеце прафесій і сучасным рынку працы;

    2)    авалодванне вучнямі практычным вопытам для абгрунтаванага выбару профілю;

    3)    забеспячэнне поспеху ў выбары профілю навучання і далейшай прафесійнай дзейнасці. 

    Свядомы выбар профілю навучання  (профільнага прадмета), г.зн. першага прафесійнага выбару, - адна з найбольш значных умоў паспяховай рэалізацыі асобы ў будучым. Для таго каб навучэнцы змаглі здзейсніць гэты выбар сапраўды самастойна, свядома і незалежна, неабходна апераджальная работа, якая накіравана на стварэнне механізму прыняцця рашэнняў. Вядома, што вучні павінны быць падрыхтаванымі псіхалагічна да выбару. Адсутнасць у іх уяўленняў аб асновах ажыццяўленя выбару можа стварыць цяжкасці ў эфектыўным прафесійным самавызначэнні пры выбары профілю навучання, а ў будучым – пры выбары прафесіі. Таму прафарыентацыйная работа з вучнямі і псіхолага-педагагічнае суправаджэнне іх прафесійнага самавызначэння – важныя кампаненты ў сістэме дапрофільнай падрыхтоўкі.               Галоўнымі ўмовамі паспяховага ажыццяўленя гэтай работы выступаюць цэласнае псіхічнае і асобаснае развіццё вучняў, сфарміраванасць іх матывацыйнай сферы, наяўнасць добра развітых інтарэсаў, схільнасцей і здольнасцей, дастатковы ўзровень развіцця самасвядомасці.

    Зыходзячы з вышэй сказанага, відавочна што дапрофільная падрыхтоўка павінна пачынацца ў пачатковай школе. Ужо на першай ступені навучання настаўнік заўважае схільнасці вучняў да таго ці іншага вучэбнага прадмета, да інтэлектуальнай або творчай ці фізічнай дзейнасці. Крыху больш часу спатрэбіцца настаўніку, каб даць характарыстыку асаблівасцям памяці, мыслення навучэнцаў. Але такое разуменне асобы навучэнцаў дазваляе вызначыць тых хлопчыкаў і дзяўчынак, хто зможа дасягнуць высокага ўзроўню вывучэння прадметаў у больш старэйшых класах.

    Узнікае пытанне: “Што мае настаўнік пачатковай школы ў сваім арсенале для вывучэння асобы вучня, а таксама для стварэння ўмоў для яго асобаснага развіцця?” Адказ просты: усё тое, чаго дасягнула педагагічная навука, і свой высокі прафесіяналізм. Гэта ўменне назіраць, аналізаваць, рабіць вывады і правільна знаходзіць сродкі для ажыццяўлення сваіх планаў. Але самае галоўнае ў працы любога настаўніка – жаданне развівацца самаму і ўменне правільна ставіць перад сабой стратэгічныя і тактычныя мэты.

    Менавіта ў пачатковай школе вучань павінен стаць падрыхтаваным да напружанай працы па дасягненні высокага ўзроўню ведаў па ўсіх вучэбных прадметах, але асабліва па тых, па якіх вызначыліся яго высокія здольнасці. Такія вучні павінны мець практыку выступлення ў інтэлектуальных і творчых конкурсах, вопыт даследчай дзейнасці. Гэта і ёсць праграма дзеянняў для настаўніка. Ён павінен знайсці час, формы працы з вучнем, патрэбныя навучальныя матэрыялы, каб падрыхтаваць яго да ўдзелу ў гэтых конкурсах. І вядома, што тых гадзін, якія вызначаны вучэбнымі праграмамі,  зусім недастаткова.

    Ужо ў пачатковых класах настаўнік можа адыграць вельмі важную ролю ў фарміраванні прадметнай зацікаўленасці ў вучня. Раскрыць яго здольнасці да таго ці іншага прадмета, пачаць развіваць гэтыя здольнасці сродкамі вучэбнага прадмета, праз факультатыўныя заняткі і індывідуальную работу з такім вучнем – усё гэта трэба  пачынаць у пачатковай школе.  Менавіта ў гэтым узросце вучань асабліва моцна адчувае асалоду поспеху. Гэтае пачуццё доўга з’яўляецца моцным матывам пазнавальнай актыўнасці.

    Факультатыўныя заняткі становяцца важным кампапентам дапрофільнай падрыхтоўкі. Яны павышаюць узровень ведаў, вырашаюць задачы расшырэння светапогляду навучэнцаў, фарміравання іх асобасных якасцей, развіцця творчага патэнцыялу і накіраваны на задавальненне запатрабаванняў і інтарэсаў навучэнцаў.

    Такі важны кампанент дапрофільнай падрыхтоўкі, як прафарыентацыйнае інфармаванне вучняў, таксама павінен пачынацца на першай ступені навучання.

    Пераход на другую ступень навучання – складаны перыяд для вучняў. Паспяховая адаптацыя часта залежыць ад тых педагогаў, якія працуюць у дадзеным класе. Сустрэча вучня і настаўніка можа стаць вызначальнай на ўсё далейшае жыццё.

    Настаўнік, які працуе ў класах  дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання:

    добра валодае зместам вучэбнага прадмета, які ён выкладае, на павышаным узроўні;

    распрацоўвае індывідуальны прафесійны маршрут (маецца на ўвазе самаадукацыйная дзейнасць) з улікам арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага  навучання;

    выбірае найбольш эфектыўныя шляхі рэалізацыі асабістага адукацыйнага маршрута;

    у ходзе вучэбных заняткаў стварае ўмовы для максімальнай індывідуалізацыі навучання, для рэалізацыі інтэлектуальных навыкаў вучняў на творчым узроўні, для ажыццяўлення даследчай дзейнасці навучэнцаў;

    вызначае логіку выкладання вучэбнага прадмета, зыходзячы з магчымасцей і патрабаванняў вучняў канкрэтнага профілю;

    дапамагае класнаму кіраўніку, навучэнцам і іх бацькам у распрацоўцы індывідуальнага адукацыйнага маршруту навучэнцаў;

    выкарыстоўвае розныя формы і віды сумеснай з вучнямі дзейнасці, электронныя адукацыйныя рэсурсы ў выкладанні вучэбнага прадмета;

    ажыццяўляе маніторынг асобаснага развіцця вучняў, прагназуе цяжкасці, вызначае прычыны іх узнікнення і шляхі іх пераадольвання;

    сродкамі свайго прадмета садзейнічае прафесійнаму самавызначэнню вучняў, падтрымлівае ў іх інтарэс да выбранай сферы дзейнасці;

    развівае ў навучэнцаў матывацыю дасягнення поспеху ў розных відах дзейнасці, асабліва ў засваенні зместу прадмета на павышаным узроўні.

     Вынікі навучання ў нашай школе сведчаць аб тым, што настаўнікі-прадметнікі валодаюць многімі прафесійнымі кампетэнцыямі на высокім узроўні. Перш за ўсё, яны валодаюць сваім прадметам на высокім узроўні, маюць шмат дасягненняў у падрыхтоўцы вучняў да экзаменаў, да прадметных конкурсаў і алімпіяд, да ЦТ. Многія настаўнікі прадстаўлялі свой педагагічны вопыт калегам раёна і нават вобласці.  Яны паспяхова ўдзельнічалі ў інвацыйным праекце па арганізацыі паглыбленай дыферэнцыяцыі навучання ў старэйшых класах. Гэты праект прадугледжваў і ажыццяўленне прафарыентацыйнай работы сродкамі вучэбнага прадмета. Многія настаўнікі ўмела будуюць структуру ўрока, у якой прадугледжваюць дыферэнцыраваныя заданні, стымулююць індывідуальны тэмп пазнавальнай дзейнасці вучняў. Выбар эфектыўных форм навучання, калі вучні маюць магчымасць бачыць свой асабісты ўзровень валодання вучэбным матэрыялам,  характарызуе ўрокі  Жыхарка Л.Л., Мацко Н.У., Рагінінай А.Ю., Здановіч Н.Р., Іадкоўскай С.І., Горбель Н.П.

    Асабліва важным сродкам дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў з’яўляюцца факультатыўныя і стымулюючыя заняткі. Іх правільная арганізацыя сумесна з правільным выбарам вучнямі факультатыўных заняткаў павінны вырашаць задачы профільнай арыентацыі вучняў і  іх падрыхтоўкі да навучання на профільным узроўні. Актуальнай задачай сёння ва ўстанове адукацыі стала фарміраванне правільных адносін вучняў да факультатыўных заняткаў. Часта вучні яшчэ не разумеюць, што такія заняткі толькі тады даюць станоўчы вынік, калі яны не прапускаюцца, калі становяцца працягам урока. Аб тым, як важна скаардынаваць планаванне факультатыву з тым, што ў дадзены перыяд вывучаецца на ўроку,  шла гаворка на педагагічным савеце ўжо некалькі гадоў таму назад.

    Аналіз анкет вучняў 8 – 9-х класаў, у якіх яны выказвалі свае адносіны да факультатыўных заняткаў, сведчыць аб тым, што яны задаволены іх эфектыўнасцю, асабістымі вынікамі. Усе вучні далі станоўчы адказ на пытанне, ці жадаюць  прадоўжыць вывучаць факультатыўны курс па дадзенаму прадмету. У гэтай  анкеце было пытанне аб тым, што паўплывала на іх выбар факультатыва, большасць вучняў і 8-х, і 9-х класаў адказалі, што гэта зацікаўленасць прадметам. На пытанне “Якія мэты ты ставіў перад сабой, калі выбіраў факультатыў?”, адказы ў працэнтных адносінавх таксама былі аднолькавымі: падрыхтавацца да экзамену, альбо паглыбіць веды. Той факт, што толькі 6 вучняў 9-га класа назвалі, што гэта падрыхтоўка да выбару профілю навучання, сведчыць аб недастатковым узроўні прафарыентацыйнай работы.

    Нягледзечы на тое, што  наша ўстанова адукацыў мае добрыя вынікі  рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь,  па выніках ЦТ і другіх  паказчыках,  трэба адзначыць, што сучасныя падыходы да адукацыі, рэйтынгавая сістэма адбору вучняў да ўдзелу ў абласным этапе алімпіяды,  тыя віды тэсціравання, у якіх школа ўдзельнічае ў апошні час, патрабуюць  пошуку больш  эфектыўных форм  арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання як сродкаў павышэння якасці адукацыі ва ўстанове.

    З мэтай пошуку такіх падыходаў настаўнікам было прапанавана выказаць меркаванне, як  яны лічаць  можна ўдасканаліць дапрофільную падрыхтоўку на вучэбных занятках. Хачу падзякаваць усіх за прапановы, за тое, задумаліся, нешта прачыталі, праналізавалі. Спадзяюся, што гэта работа была карыснай кожнаму.

    Асноўныя прапановы:

          - дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя адукацыйнага працэсу на вучэбных        

              занятках;

    -         выкарыстанне эфектыўных тэхналогій навучання; новых эфектыўных падыходаў у арганізацыі навучання;

    -         павышэнне ўдзельнай вагі самастойнай працы, даследчых метадаў ў пазнавальнай дзейнасці вучняў;

    -         рашэнне практыка-арыентаваных задач; 

    -         прафарыентцыйная работа настаўніка-прадметніка;

    -         рэалізацыю індывідуальных адукацыйных траекторый для вучняў з высокімі дасягненні ў вывучэнні асобных прадметаў.

    Як бачым, усе прапановы неаднаразова гучаць на розных метадычных нарадах. Патрэбна адно: зацікаўленасць настаўніка ў дасягненні высокіх паказчыкаў у сваёй прафесійнай дзейнасці, жаданне працаваць наогул і працаваць эфектыўна на кожным уроку.  Зразумела, што гэта напружаная праца.

         Аналіз наведаных урокаў сведчыць, што мы яшчэ мала ўвагі надаём стварэнню матывацыйнай сферы на вучэбных занятках, не маем вопыту апрабацыі перавернутага ўрока, актыўнай адзнакі, мала ўжываем ЛСМ. Частым недахопам на ўроку становіцца арганізацыя працы ўсіх вучняў ў аднолькавым тэмпе.

    Другім напрамкам ажыццяўлення дапрофільнай падрыхтоўкі з’яўляецца прафарыентацыйная работа сярод навучэнцаў.  Яе ажыццяўляюць настаўнікі-прадметнікі,  педагогі-псіхолагі, класныя кіраўнікі і другія службы.

    Педагог, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка, выконвае вельмі важную ролю каардынатара. Правільным будзе сказаць, што ў яго асабліва важная роля. Ён забяспечвае ўзаемасувязь і супрацоўніцтва  педагогаў- прадметнікаў, педагога-псіхолага, сацыяльнага педагога, законных прадстаўнікоў навучэнцаў у псіхолага-педагагічным суправаджэнні дапрофільнай падрыхтоўкі  і профільнага навучання.  Дадзеная сістэма ўключае асвету, кансультаванне, карэкцыю, прафілактычную работу і аб’ядноўвае усіх суб’ектаў адукацыйных адносін.

    Класны кіраўнік працуе з класным калектывам ў цэлым і кожным вучнем па асобку. Ён павінен ажыццяўляць наступную дзейнасць:

     - вывучае індывідуальныя асаблівасці кожнага навучэнца і дынаміку іх развіцця, вызначае стан і перспектыві развіцця класнага калектыву;

    - вызначае інтарэсы, адукацыйныя запатрабаванні навучэнцаў, напрамкі іх профільнага навучання;

    - аказвае педагагічную дапамогу кожнаму вучню з мэтай яго паспяховай адаптацыі да асаблівасцей дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання;

    - садзейнічае стварэнню атмасферы ўзамаразумення ў сістэме “настаўнік – дзіця – бацькі”;

    - праводзіць маніторынг па вывучяэнні і выяўленні адукацыйных запытаў навучэнцаў

    - фарміруе ў навучэнцаў станоўчыя эмацыянальныя адносіны да адукацыйнай дзейнасці (вучыць эфектыўным прыёмам адукацыйнай дзейнасці, заахвочвае вучняў да поспехаў у вучобе; дапамагае правільна выбраць факультатыўныя заняткі, профіль навучання; падтрымлівае зацікаўленасць да ўдзелу ў розных пазаўрочных відах дзейнасці прадметнай накіраванасці; стварае ўмовы для развіцця пазнавальных інтарэсаў і маральных каштоўнасцей); 

    - праводзіць сістэмную работу па прафесійнай арыентацыі навучэнцаў (тэматычныя класныя гадзіны экскурсіі на вытворчасць; сустрэчы з прадстаўнікамі розных прафесій і іншыя);

     - садзейнічае атрыманню вучнямі дадатковай адукацыі ( праз гурткі, секцыі, аб’яднанні);

    - праводзіць групавое і індывідуальнае кансультаванне з мэтай стварэння ўмоў для адэкватнага выбару профілю навучэнцамі;

    - вядзе карту асобаснага развіцця вучняў.

    Работа з бацькамі накіравана на арганізацыю сумесных мерапрыемстваў прафарыентацыйнай асветы вучняў, на азнаямленне з вынікамі дыягностыкі інтарэсаў іх дзяцей, на азнаямленне з адукацыйнай картай рэгіёна, з рынкам працы ў рэгіёне, з перспектыўнымі прафесіямі;

           - на аказанне дапамогі бацькам у іх узаемаадносінах з вучнямі,з установай адукацыі па пытаннях развіцця прафесійных інтарэсаў дзяцей. 

    Псіхалагічнае суправаджэнне навучэнцаў у ходзе дапрофільнай падрыхтоўкі ўключае: правяденне дыягностыкі схільнасцей, інтарэсаў, магчымасцей выбару далейшай сферы дзейнасці; аналіз вынікаў дыягностыкі і рэалізацыю індывідуальных карэкцыйных праграм (пры неабходнасці) і іншае.

    Мэтай прафарыентацыйнай работы ў адпаведнасці з задачамі эксперыментальнага праекта “Укараненне мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі на другой ступені навучання” з’яўляецца  арыентацыя вучняў на педагагічныя прафесіі.  Гэта вельмі шырокая праграма дзеянняў, таму што яна прадугледжвае фарміраванне такіх якасцей у навучэнцаў, якія садзейнічаюць станаўленні  асобы з высокімі маральнымі, інтэлектуальнымі і творчымі якасцямі, а таксама асобы, якая валодае камунікатыўнымі навыкамі. Вучні, якія пойдуць у профільныя педагагічныя класы на ІІІ ступені навучання,  павінны ўмець выступаць перад публікай, зацікавіць слухачоў прапанаванай тэмай размовы, умець даказваць свой погляд на сітуацыю, быць цэласнай самадастатковай асобай. Пры гэтым усвядомлена выбіраць прафесію педагога на аснове трывалых ведаў аб яе складанасці.

    Для рашэння задач падрыхтоўкі вучняў да свядомага выбару прафесіі педагога ў школе праводзіцца  шырока разгорнутая дзейнасць  педагогаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў, педагогаў-арганізатараў: валанцёрскія акцыі, розныя віды трэнінгаў, мерапрыемствы па прынцыпу “Роўны навучае роўнага”, арганізуюцца дні педагагічных пробаў.  Педагагічным універсітэтам імя М.Танка распрацавана сістэма факультатыўных заняткаў, накіраваных на фарміраванне ў вучняў станоўчых адносін да педагагічнай прафесіі, а таксама да выбару навучання ў педагагічным профільным класе на старэйшай ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Гэтыя заняткі праводзяцца педагогамі-псіхолагамі школы Петраш Т.Л. і Дубінай Л.К.,  а таксама педагогамі  УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт”. Важную ролю адыгывае супрацоўніцтва з БарГУ ў межах кластэра непарыўнай педагагічнай адукацыі. Вучні 10 -11-х класаў наведваюць мерапрыемствы ва ўніверсітэце, якія не проста знаёмяць іх з гэтай УА, але даюць магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі студэнтаў, іх некаторымі вучэбнымі работамі, з выкладчыкамі-ветэранамі педагагічнай працы.

    Аналіз анкет Петраш Т.Л.

    На перыяд педагагічнай нарады дыягнастычныя дадзеныя сведчаць аб тым, што эмацыянальная падрыхтаванасць вучняў да выбару педагагічнай дзейнасці ўзрасла. Найбольшы рост СБ ў 8 “Б” класе. Класны кіраўнік праводзіць мерапрыемствы згодна плану ЭД. Яна выступіць на педсавеце з невялікім аналізам. 

    Такім чынам, першыя крокі на шляху павышэння аўтарытэта педагагічнай прафесіі сярод вучняў нашай школы зроблены. І вынікі іх станоўчыя. У наступным навучальным годзе мэтазгодным будзе распрацаваць план работы, у які ўключыць больш класных мерапрыемстваў, звязаных з тэматыкай факультатыўных заняткаў педагагічнай накіраванасці. Для вучняў педагагічных класаў цікавымі могуць стаць сустрэчы з педагогамі-ветэранамі нашай школы і г.д.

    У якасці падрыхтоўкі да педагагічнага савета вывучаліся прапановы настаўнікаў па тых зменах у арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі, якія рэальна можна зрабіць ва УА, каб павысіць якасць навучання і якасць прафарыентацыйнай дзейнасці.

    Ініцыятыўная група па вывучэнні прапаноў і стварэнні плана мерапрыемстваў:

    Здановіч Н.Р., Ярмольчык Г.К., Бакунец Т.Л., Чарнагрэбель Н.І., Жыхарка Л.Л., Варабей Л.М.,, Качура Л.І., Захарава В.У., Літвіна А.В.

                     План мерапрыемстваў

    1. Адміністрацыі павялічваць колькасць гадзін на вывучэнне прадметаў у 8 -9 класах, якія выбраны  вучнямі ў якасці дапрофільнай падрыхтоўкі, праз  арганізацыю факультатыўных  і стымулюючых заняткаў;
    2. У 5-7 класах з мэтай стварэння ўмоў для выяўлення і развіцця здольнасцей вучняў выкарыстоўваць больш стымулюючых заняткаў;
    3. Прапанаваць высокаматываваным вучням весці індывідуальныя партфоліа;
    4. Класнаму кіраўніку весці маніторынг удзелу вучняў у розных інтэлектуальных конкурсах з мэтай рэгулявання колькасці  прадметаў (не дапускаць павышанага ўзроўню больш чым 2 прадметаў);
    5. Настаўнікам-прадметнікам пачынаць пазаўрочныя індывідуальныя заняткі з вучнямі з 5-6-га класаў.
    6. Адміністрацыі кожны месяц арганізоўваць дні педагагічных проб.
    7. Адміністрацыі 1 суботу ў месяц арганізоўваць кансультацыі настаўнікаў, якія маюць высокія вынікі вучняў у інтэлектуальных конкурсах, для усіх жадаючых вучняў школы.
    8. З мэтай матывацыі вучняў да самаадукацыйнай работы па вучэбных прадметах арганізоўваць прадметныя дні і прадметныя тыдні.
    9. Арганізоўваць экскурсіі вучняў ІІ ступені навучання ў ліцэй, гімназіі, каледжы.
    10.  Адміністрацыіправодзіць практыкумы па вывучэнні новых форм і метадаў арганізацыі вучэбных заняткаў. 

                        Пастанова

    1. Лічыць вопыт арганізацыі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі ва установе адукацыі станоўчым.
    2. Усім настаўнікам-прадметнікам 7-11 класаў павысіць якасць дапрофільнай і профільнай  падрыхтоўкі на вучэбных занятках праз выкарыстанне самастойнай працы вучняў, індывідуальныя і дыферэнцыраваныя формы работы.
    3. Прыняць план мерапрымстваў па павышэнні якасці дапрофільнай падрыхтоўкі  ДУА “Жамчужненская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна, які выпрацаваны ініцыятыўнай групай. 
    4.  Скласці планы работы з высока матываванымі вучнямі на летні перыяд.  Тэрмін выканання: да 15 мая.  Адказныя намеснікі дырэктара Т.В.Мікуліч, Г.К.Ярмольчык 

                                 Пастанова

    1. Лічыць вопыт арганізацыі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі ва установе адукацыі станоўчым.
    2. Усім настаўнікам-прадметнікам 7-11 класаў павысіць якасць дапрофільнай і профільнай  падрыхтоўкі на вучэбных занятках праз выкарыстанне самастойнай працы вучняў, індывідуальныя і дыферэнцыраваныя формы работы.
    3.  Скласці планы работы з высока матываванымі вучнямі на летні перыяд да 15 мая.  Адказныя намеснікі дырэктара Т.В.Мікуліч, Г.К.Ярмольчык 

    План мерапрыемстваў установы адукацыі па павышэнні якасці дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі

    1. Адміністрацыі павялічваць колькасць гадзін на вывучэнне прадметаў у 8 -9 класах, якія выбраны  вучнямі ў якасці дапрофільнай падрыхтоўкі, праз  арганізацыю факультатыўных  і стымулюючых заняткаў;
    2. У 5-7 класах з мэтай стварэння ўмоў для выяўлення і развіцця здольнасцей вучняў выкарыстоўваць больш стымулюючых заняткаў;
    3. Прапанаваць высокаматываваным вучням весці індывідуальныя партфоліа;
    4. Класнаму кіраўніку весці маніторынг удзелу вучняў у розных інтэлектуальных конкурсах з мэтай рэгулявання колькасці  прадметаў (не дапускаць павышанага ўзроўню больш чым 2 прадметаў);
    5. Настаўнікам-прадметнікам пачынаць пазаўрочныя індывідуальныя заняткі з вучняміна ранніх этапах навучання,  з 5-6-га класаў.
    6. Адміністрацыі кожны месяц арганізоўваць дні педагагічных проб.
    7. Адміністрацыі 1 суботу ў месяц арганізоўваць кансультацыі настаўнікаў, якія маюць высокія вынікі вучняў у інтэлектуальных конкурсах, для усіх жадаючых вучняў школы.
    8. З мэтай матывацыі вучняў да самаадукацыйнай работы па вучэбных прадметах арганізоўваць прадметныя дні і прадметныя тыдні.
    9. Арганізоўваць экскурсіі вучняў ІІ ступені навучання ў ліцэй, гімназіі, каледжы.
    10.  Адміністрацыіправодзіць практыкумы па вывучэнні новых форм і метадаў арганізацыі вучэбных заняткаў.

    Выбор языка

    БеларускiРусский

    Новости министерства образования

    18.01.18
    Беларусь – Нигерия будут развивать сотрудничество в сфере образования
    fdc

    Подробнее...

    18.01.18
    Сирийские дети ознакомились с последними разработками белорусских ученых
    gfgh

    Подробнее...

    17.01.18
    Беларусь-Еўрапейскі саюз: паступальны рух
    fgh

    Подробнее...

    16.01.18
    Учащиеся Республики Беларусь завоевали медали на Международной Жаутыковской олимпиаде
    dsh

    Подробнее...

    Счетчик посещений

    Хостинг
    adm.edu.by
    Базовый шаблон v. 1.4
    Адрас: 225316 аг. Жамчужны, вул. Цэнтральная,7, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць
    Тэлефон:(8-0163) 431648
    Электронная пошта:zhemch@baranovichi.edu.by