Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.04.16

Чырвоны нос дарыць надзею

Чырвоны нос дарыць надзею 

       27 красавіка ў валанцёрскім атрадзе “Рука ў руцэ” прайшоў занятак па клоўнатэрапіі. У госці да валанцёраў прыехала Ракашэвіч Ірына, спецыяліст БА Чырвонага Крыжа.

    Клоўнатэрапія. Вы не задавалі сабе пытанні: “Што гэта? Навошта гэта? І хто гэтым павінен займацца?”  На наш погляд, гэтым займаюцца тыя людзі, у якіх у душы мара - дапамагаць дзецям!

      “Клоўн - гэта той жа аспірын, толькі дзейнічае ў два разы хутчэй”, - сказаў адзін вядомы чалавек, і ён мае рацыю. На самай справе клоўн можа не толькі развесяліць, але і дапамагчы навучыцца нечаму новаму.

        У ходзе сустрэчы нашы валанцёры даведаліся пра тое, якія бываюць клоўны, як правільна размаўляць  з дзецьмі, якія апынуліся ў розных жыццёвых сітуацыях. Маладыя людзі вывучылі некалькі цікавых гульняў, навучыліся рабіць з паветраных шароў розныя фігуркі.

      Сустрэча прайшла вельмі весела і пазітыўна. Некаторыя валанцёры адчулі сябе зноў маленькімі дзецьмі, радаваліся і гулялі, як у дзяцінстве. Усе атрымалі шмат  эмоцый, і разыходзіцца зусім не хацелася.

      Зусім хутка валанцёры атрада “Рука ў руцэ” прыменяць атрыманыя веды на практыцы. Бо дабрачынная акцыя “Блага Дорачы дзецям” падышла да канца. Усе сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Раздзелы сайта