Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.05.16

"Рука ў руцэ"

Валанцёрства – стыль нашага жыцця!

        Здаўна людзі лічылі, што дабрыня – адна з важнейшых якасцей чалавека. Нават у народных казках дабро перамагае зло.

        У сучасным жыцці, калі камп’ютары, машыны выконваюць сотні аперацый і замяняюць дзясяткі людзей, паўстае праблема недахопу душэўнай цеплыні. Сёння людзі абыякава ставяцца да праблем і бед іншых. Усё больш становіцца раўнадушных і эгаістычных.

        Валанцёрам атрада “Рука ў руцэ” не трэба шукаць прычыну праявіць дабрыню – яна ідзе ў іх знутры. Як лічаць самі валанцёры, дабрыня і

 шчасце – гэта два бакі аднаго медаля. Дабрыня – гэта стыль іх жыцця!

         Падышла да свайго завяршэння штогадовая дабрачынная акцыя “Дзеці дзецям”. Сабрана 12 млн.бел.рублёў. На гэтыя сродкі будуць набыты рэчы для дзіцячага прытулка г.Баранавічы, дзе знаходзяцца дзеці і з нашага Баранавіцкага раёна.

         Хочацца выказаць шчырыя словы ўдзячнасці ўсім тым, хто не застаўся абыякавым да праблем дзяцей і прыняў удзел у нашай акцыі.

  

Раздзелы сайта