Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.05.16

Нізкі паклон

               Набліжаецца цудоўнае і светлае свята – Дзень Перамогі! 71 год таму скончылася самая крывавая і жудасная вайна. Але мы помнім подзвігі нашых дзядоў і прадзедаў. 4 мая ў школе прайшла акцыя Беларускага фонду міру “Тут жыве ветэран”. Піянеры і члены БРСМ на дамах ветэранаў аг. Жамчужны і вёскі Новая Мыш прымацавалі таблічкі з надпісамі “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!”. Мы, мірныя людзі, павінны помніць, што побач з намі жывуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, героі – пераможцы, пра якіх трэба паклапаціцца і агарнуць увагай, сказаць ім словы шчырай удзячнасці за магчымасць жыць і вучыцца пад мірным небам.

Раздзелы сайта