Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.05.16

Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі

     Вучні і педагогі нашай школы прынялі ўдзел у святкаванні Дня Перамогі.

     Ва ўрачыстым шэсці да помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, ганарова трымаючы ў руках чырвоныя зоркі, шары, кветкі, ішлі акцябраты, піянеры, члены БРСМ. З вялікай удзячнасцю і любоўю дарылі дзеці кветкі ветэранам, якія прысутнічалі на мітынгу.

     Да слёз кранула жыхароў аг. Жамчужны і ўсіх гасцей, якія ўдзельнічалі ў свяце, тэатралізаванае выступленне “Раніцай 41-ага…”, якое падрыхтавалі вучні школы.

       Урачыста прайшла акцыя па ўручэнні білетаў БРСМ лепшым навучэнцам 8 класаў. Білеты ўручалі старшыня Баранавіцкага райвыканкама Хвацік В.М. і генеральны дырэктар ААГ “Птушкафабрыка “Дружба” Маркевіч В.П.

    Святкаванне Дня Перамогі доўжылася да позняга вечара. І кожны чалавек, і вучань і дарослы, ведаў: “Памяць пра подзвіг будзе заўсёды жыць у сэрцах людзей”.

  
  

Раздзелы сайта