Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.05.16

Адкрыты трэці працоўны семестр БРСМ

Адкрыты трэці працоўны семестр БРСМ

     Урачыстая цырымонія адкрыцця трэцяга працоўнага семестра «Лета-2016» адбылася ў Баранавіцкім маладзёжным парку «Натхнёныя Перамогай». Удзел у мерапрыемстве прынялі каля трохсот  удзельнікаў Брэсцкай вобласці. Прадстаўнікі нашай пяршоўкі таксама прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.

  На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі першы сакратар Брэсцкага абкама ГА «БРСМ» Віктар Іваноў, кіраўнік абласнога штаба працоўных спраў Мікалай Лугаўскi.

    Прадстаўнікам працоўных атрадаў уручылі пуцёўкі на працу на летні перыяд. Затым удзельнікі цырымоніі ўнеслі свой уклад у развіццё парку «Натхнёныя Перамогай»: у рамках акцыі «Маладосць. Традыцыі. Будучыня»,уздоўж галоўнай алеі парка былі высаджаны маладыя хмызнякі і дрэўцы.

    Затым у рамках акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі» ўдзельнікі мерапрыемстваў склалі кветкі да Вечнага агню.

   Вучаніцы нашай школы, Рыкавай В. (8 «Б» клас), Мікалай Лугаўскі падарыў свой асабісты значок працоўнага атрада за самы лепшы рапарт.

     Пасля ўрачыстай цырымоніі ўся наша дэлегацыя адправілася ў більярдны клуб, дзе весела і  карысна правялі час.

Раздзелы сайта