Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

16.05.16

Cпартыўнае свята

     У суботу, 14 мая, напярэдадні Міжнароднага дня сям’і ў нашай школе прайшло спартыўнае  свята “Мама, тата, я – алімпійская сям’я”, у якім прынялі ўдзел вучні першых класаў і іх бацькі.

    Спаборніцтва праходзіла ў форме падарожжа па казках. Удзельнікаў падзялілі на дзве каманды: “Зайчыкі” і “Мядзведзікі”. У кожнай камандзе побач з дзецьмі змагаліся за перамогу і бацькі. Эстафеты: “Курачка Раба”, “Калабок”, “Кот у ботах”, “Рэпка” і інш.-  праходзілі ў атмасферы задору, гумару і азарту.

    Удзельнікі і гледачы атрымалі вялікае задавальненне ад спартыўнага свята. Журы прысудзіла перамогу абедзвюм камандам, удзельнікі якіх былі ўзнагароджаны граматамі і салодкімі прызамі.

Раздзелы сайта