Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

02.09.16

Хочаш адчуць сябе чалавекам - дапамажы іншаму!

Хочаш адчуць сябе чалавекам - дапамажы іншаму!

  Рабіць добрыя справы, тым больш, калі яны асабліва неабходныя, у нашай школе ўжо даўно стала добрай традыцыяй. Ужо не першы год нашы школьнікі ўдзельнічаюць у дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам», якая праходзіць штогод напярэдадні святкавання Дня ведаў. У апошні месяц лета па ўсёй рэспубліцы пачалі працаваць школьныя кірмашы. Але ці ўсе могуць сабе дазволіць набыць такія неабходныя ў жыцці кожнага школьніка рэчы? На каго спадзявацца дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі? Валанцёры атрада «Рука ў руцэ» нашай школы арганізавалі збор канцтавараў, школьных і спартыўных прыладаў для тых сем’яў, якія маюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года, а таксама длят дзiцячых iнтэрнатных устаноў.

    Ужо першага верасня атрымалі адрасную дапамогу  дзеці з сям'і Грудзінскіх. Канцылярскіх прыладаў ім хопіць на цэлы навучальны год.

    У школе акцыя набірае абароты і ўжо зусім хутка нашы школьнікі з сямей, якім патрэбна дапамога ў падрыхтоўцы да школы, змогуць у поўнай «баявой» гатоўнасці пачаць новы навучальны год!

     Падарыць дабро тым, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу, зможа кожны жадаючы вучань нашай школы, бо акцыя «У школу з Добрым Сэрцам» працягнецца да сярэдзіны верасня.

Раздзелы сайта