Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

05.09.16

Дзень беларускага пісьменства

4 верасня наша краіна адзначала Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята набывае асобае значэнне ў Год культуры. Вельмі яскрава Гомельшчына адзначала народнае свята. Але вучні нашай школы здейснілі не менш захапляльнае падарожжа.
Першым прыпынкам нашых падарожнікаў, якія ўвесь шлях ішлі пешшу, была царква ў вёсцы Новая Мыш. З вялікай цікавасцю настаяцель Праваслаўнага храма Прэабражэння Гасподня Картавіцкі В.Д. расказаў дзецям пра першых міралюбцаў зямлі беларускай.
Другім прыпынкам стаў парк у вёсцы Новая Мыш, дзе знаходзіцца помнік Яну Чачоту.
Вельмі цікава расказалі прадстаўнікі раённай бібліятэцы пра знакамітага земляка, паказалі дзецям старажытнае евангелле, правялі кніжны фрымаркет. Але на гэтым наша падарожжа не скончылася. Дзеці пешшу вярнуліся ў школьную бібліятэку. Бібліятэкар Коптыш М.І. расказала нашым падарожнікам пра знакамітых пісьменнікаў нашай Радзімы і іх уклад у развіццё беларускага пісьменства.
Наша малая экспедыцыя аказалася вельмі пазнавальнай для ўсіх яе ўдзельнікаў.

Раздзелы сайта