Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

14.09.16

Піянерскі Злёт

Сёння прайшоў раённы піянерскі Злёт, прымеркаваны Дню Піянеры. У гэтым годзе піянерскі Злёт прайшоў на базе нашай школы, наша піянерская дружына з'яўляецца ўзорнай і паказвае добрыя вынікі ў сваёй дзейнасці.

 На ўрачыстым злёце былі падведзены вынікі  дзейнасці піянерскіх дружын раёна, арганізатараў піянерскага руху, раённых грамадскіх арганізацый, чыя дапамога  спрыяе не толькі падтрыманню іміджу піянерскай арганізацыі, але і асобаснага росту яе актыву.

 Ад імя аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага раёна самым лепшым  былі ўручаны падзячныя лісты і дыпломы. Наша дружына і нашы педагогі - арганізатары былі ўзнагароджаны граматамі. 

Вітаў усіх  піянераў першы сакратар РК ГА «БРСМ» Палітаеў С.В. 

Усе дэлегаты працавалі на сваіх пляцоўках. Адна група працавала на пляцоўцы «Што? Дзе? Калі? ». Другая пляцоўка называлася «Зарніца».

  А піянеры нашай дружыны арганізавалі для гасцей гісторыка - патрыятычны квэст «Цімураўцы. by ».

Раздзелы сайта