Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

24.09.16

“Пасвяшчэнне ў першакласнікі”

   Сёння ў нашай школе прайшло традыцыйнае свята “Пасвяшчэнне ў першакласнікі”. Ужо амаль месяц дзеці правучыліся ў школе. Зусім нядаўна іх называлі малышамі, дашкалятамі, а цяпер аб іх гавораць: “Гэта вучань!”. Першакласнікаў прыехалі павіншаваць артысты ДКТ. Дзецям вельмі спадабаліся Роза Барбоскіна, Спэйдж Боб, Сіма з фіксікаў. Нашы першакласнікі з задавальненнем паўтаралі ўсе паказанні рукі і танцавалі. Асабліва ўразіла іх шоў мыльных пузыроў. У фінале канцэрта ўсе першакласнікі далі настаўнікам і бацькам урачыстае абяцанне добра вучыцца, трымаць у парадку прыналежнасці. Затым настаўнікі ўручылі дзецям званочкі, якія яны прынясуць на свій выпускны бал. З віншаваннямі перад вучнямі выступілі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і бацькі. Зараз нашы першакласнікі з гонарам могуць насіць сванне “Вучань”!

  

Раздзелы сайта