Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.09.16

З мудрасцю продкаў з верай у душы

     Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і грамадскае аб'яднанне «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» запрашаюць моладзь да ўдзелу ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Аднаўленне святынь Беларусі» па рэканструкцыі і добраўпарадкаванню праваслаўных храмаў па ўсёй краіне. У 2016 годзе Саюз моладзі выступіў з ініцыятывай правядзення акцыі на міжканфесійным узроўні. 

        Мэта акцыі - знаёмства моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай Беларускай праваслаўнай царквы, захаванне і папулярызацыя традыцый праваслаўнага хрысціянства, выхаванне і развіццё ў маладога пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў. 

         Валанцёры нашага атрада таксама прынялi ўдзел у акцыi. Хочацца спадзявацца, што аказанне дапамогі па добраўпарадкаванню праваслаўнай святынi  ў вёсцы Новая Мышь, стане для моладзі нашай школы не адзінкавым знакам увагі, а добрай традыцыяй! Духоўная прыгажосць бясконца прыгажэй ўсіх іншых!

  

Раздзелы сайта