Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.11.16

Пазнавальныя канікулы

     Трэцяга лістапада ўся паралель сёмых класаў адправілася на экскурсію ў горад Мінск. Ў сталіцу Рэспублікі Беларусь дзеці ездзілі ўжо не адзін раз, але ўражанні ад гэтай паездкі былі самымі непрадказальнымі. З самага ранку ў цёплым адзенні пад пахмурным небам дзеці ехалі ў аўтобусе ў сталіцу нашай краіны. У першую чаргу дзеці наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія была цікавая і незвычайная навучэнцы нібы вярнуліся ў далёкія 1941-1945 гады, танкі, самалёты, “Кацюшы”, васкавыя фігуры салдат у натуральную велічыню, мініацюры партызанскага лагера – усё гэта дзеці бачылі ў музеі.

     Наступным прыпынкам быў музей авіяцыі. Вучні пабывалі ў касмічнай комнаце, дзе ўбачылі капсулу, у якой спускаюцца касманаўты, касмічную ежу, скафандры. Вельмі ўразілі дзяцей самалёты, верталёты ў натуральную велічыню. Не толькі шмат цікавага дзеці даведаліся пра гэтыя “нябесныя ластаўкі”, але самі паспрабавалі сябе ў ролі пілотаў і пасажыраў.

   Экскурсія завяршыласа. З добрым настроем і вялікай колькасцю ўражанняў дзеці вярнуліся дамоў.

  

Раздзелы сайта