Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.10.17

Экскурсія у Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

    Пераможцы школьнага піянерскага конкурсу строю і песні вучні 7 “А” класа былі ўзнагароджаны экскурсіяй у Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе Мінску, якая адбылася 21кастрычніка.

   Дзякуючы шматлікім тэатралізаваным экспазіцыям вучні змаглі адчуць і перажыць тыя жахлівыя хвіліны, якія напаткалі дзяцей і дарослых на розных этапах вайны.

  Падчас экскурсіі сямікласнікі змаглі пераацаніць свае адносіны да мірнага жыцця.

    У кожнага падлетка склалася сваё ўражанне ад экскурсіі. Кагосьці захапіла экспазіцыя з ваеннай тэхнікай тых гадоў, а некаму запомніўся сюжэт аказання медыцынскай дапамогі параненым. Трапіўшы ў залу з сюжэтнымі экспазыцыямі аб партызанскім жыцці, дзеці асабліва запомнілі кампазіцыю “Лясная школа”. Экскурсавод паведаміла, што, нягледзячы на ваенныя ўмовы, у дзяцей вайны захавалася вялікая прага да ведаў.

   У вялікай прыгожай зале, якая нагадвае купал неба, і завяршылася наша экскурсія. Гэтая зала сваёй веліччу, багатым убранствам сімвалізуе мірнае неба і сучаснае жыццё ў нашай дзяржаве.

    Дзеці зірнулі ўверх, праз шкло ўбачылі бяздоннае чыстае сіняе неба і далі абяцанне кожную хвіліну берагчы мір!

  

 

Раздзелы сайта