Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.10.17

Экскурсія па маршруце “Жамчужны – Драгабылле – Гарадзішча – Скробава (Дольнае і Горнае) – Малая Каўпеніца – Жамчужны”

      28 кастрычніка 2017 г. у школе была праведзена экскурсія па маршруце “Жамчужны – Драгабылле – Гарадзішча – Скробава (Дольнае і Горнае) – Малая Каўпеніца – Жамчужны”. Сто гадоў таму назад па нашай зямлі пракацілася Першая сусветная вайна. З 1915 па 1918 гг. лінія фронту праходзіла па тэрыторыі Беларусі. За два гады пазіцыйнай  вайны былі пабудаваныя дзесяткі кіламетраў абарончых умацаванняў (ДАКаў, бліндажоў, акопаў), частка з якіх нядрэнна захавалася і дагэтуль. Гэтыя збудаванні, а таксама могілкі расійскіх і нямецкіх вайскоўцаў – унiкальнейшыя гістарычных помнікі Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. Мэтай экскурсіі стала вывучэнне аб’ектаў на тэрыторыі сучаснага Баранавіцкага раёна, звязаных з падзеямі Першай сусветнай вайны, даследаванне іх і ўключэнне ў турысцка-краязнаўчыя маршруты роднага краю. Вучні пазнаёміліся з мемарыялам нямецкім салдатам у г.п. Гарадзішча, помнікамі ў Драгабыллі, Малой Каўпеніцы. Наведалі помнік салдатам рускай арміі, якія загінулі пад час газавай атакі 30-31 кастрычніка 1917 г., навялі парадак ля помніка. Навучэнцам цікава было паглядзець на акопы, нямецкія ДАКі Першай сусветнай вайны. У час экскурсіі расло разуменне неабходнасці захоўваць воінскія пахаванні, жаданне мацаваць мір, супрацьдзейнічаць любым праяўленням насілля.

Дагарэлі зарніцы ваенных кастроў.

Памяць ніці збірае мінулых гадоў

Па акопах, па ДАКах, што моўчкі стаяць,

Па магілах, дзе мужныя воіны спяць.

У фотаздымках, у рэштках забытых лістоў

Яна праўду па свеце шукае ізноў.

Памяць стужкі аб людзях і бітвах прадзе

І складае аповяд аб лютай бядзе.

І.І.Дубейка

  

Раздзелы сайта