Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.11.17

ІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя

      3 лістапада 2017 г. ва УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка” прайшла ІІ Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Педагагічныя класы: вопыт і перпектывы”. У рабоце гэтага форуму прынялі ўдзел рэктар БДПУ, д-р педагагічных навук, прафесар Жук А.І., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ Якубовіч Т.Р, намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Сідарэнка Р.С.

      Была арганізавана выстава дасягненняў педагагічных класаў школ-лабараторый вучэбна-інавацыйнага кластэра непарыўнай педагагічнай адукацыі “Педагагічныя класы – 2017/2018”. ДУА “Жамчужненская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна прадставіла педагагічныя дзённікі эксперыментальнай дзейнасці, планы-канспекты праведзеных мерапрыемстваў, партфоліа вучаніцы XIпедагагічнага класа Горбель Паліны, якое раскрывае асобу дзяўчыны з самых розных бакоў, а таксама партфоліа вучаніцы IX“Б” класа Самусевай Дар’і, якая зрабіла толькі першыя педагагічныя пробы. Цікавымі для ўдзельнікаў канферэнцыі сталі фотаальбомы  ветэранаў педагагічнай працы Дубіны І.Р. і Міхальцэвіч Н.М.  З увагай і захапленнем разглядаліся матэрыялы дзейнасці атраду валанцёраў “Рука ў руцэ”, школьнай газеты “Імпульс”. Мартыненка С.А., старшы выкладчык кафедры псіхалогіі факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ, настаўнік факультатыўных заняткаў “Уводзіны ў педагагічную прафесію” прыняла ўдзел ў рабоце дыскусійнай пляцоўкі № 3 з вопытам “Кіраванне крызісам прафесійнага самавызначэння ў навучэнцаў педагагічных класаў”. Кульмінацыйным момантам удзелу школы ў дадзеным форуме стала прэзентацыя эфектыўных форм дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў V – IX класаў “Тэатр прафесій”. Праз творча падрыхтаванае шоу была прадстаўлена сістэма работы ўстановы адукацыі па прафарыентацыі школьнікаў на спецыяльнасці педагагічнага профілю. Прысутныя дыскусійнай пляцоўкі № 4 выказалі словы падзякі і захаплення камандзе, у якой удзельнічалі дырэктар установы адукацыі Гардзей А.Г., настаўнікі Ціхно А.Ю., Грыцук Н.М., Якіменка А.Г., Шарапа І.В. і вучні Бурак М., Маркушэўскі А., Еўтух У., Сімаковіч М.  Словы і мелодыя школьнага гімну, фінальная песня, прысвечаная педагагічнай прафесіі,  проста зачаравалі ўсіх, хто быў у зале.  Настаўнікі, удзельнікі эксперыментальнай дзейнасці Жамчужненскай сярэдняй школы, у сваю чаргу перанялі ў калег з розных устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь новыя ідэі арганізацыі прафарыентацыі школьнікаў на педагагічныя прафесіі.

          Намеснік дырэктара па ВР Мікуліч Т.В.

  

Раздзелы сайта