Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.11.17

Народжаны лётаць і змагацца

Народжаны лётаць і змагацца

18 лістапада 2017 года ў піянерскай дружыне "Усход" прайшоў піянерскі збор, прысвечаны нашаму земляку, лётчыку, двойчы Герою Савецкага Саюза С.І. Грыцаўцу. Юныя піянеры пазнаёміліся з біяграфіяй  лётчыка, даведаліся пра яго подзвігі і пра яго трагічны лёс. 

Несправядліва кароткім было жыццё сяргея Іванавіча, але і за гэты час ён паспеў зрабіць неверагоднае і за гэта стаў першым, хто двойчы ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Піянеры былі ўражаныя подзвігамі Сяргея Іванавіча і ўшанавалі памяць героя хвілінай маўчання. 

На зборы было прынята рашэнне сабраць матэрыял пра героя - земляка і падаць заяўку на прысваенне нашай дружыне імя С.І. Грыцаўца. Работа чакаецца вялікая і сур'ёзная, але піянер ніколі не адступае ад сваёй мэты! Мы ўпэўненыя, што ў хуткім часе наша дружына будзе горда насіць імя С.І. Грыцаўца.

 

Раздзелы сайта