Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.12.17

"Дарыць дабро і цікава жыць!"

     Усе ведаюць, што самы лепшы падарунак - гэта той, што зроблены сваімі рукамі. Ну а калі ваш падарунак спатрэбіцца ў гаспадарцы, то яму наогул цэны не будзе. У апошні час думкі і сэрца валанцёраў атрада «Рука ў руцэ» (Баранавіцкі раойн) заняло мылаварэнне. Нашы валанцёры - творчыя людзі і ім вельмі падабаецца нешта вывучаць, спрабаваць, вучыцца і ўдасканальвацца. 

     Аднойчы кіраўнік атрада ўбачыла незвычайна прыгожую карцінку, на якой, як аказалася, быў намаляваны кавалак мыла, зваранага ўручную. Настолькі гэтая карцінка «запала» ёй у душу, што яна прапанавала валанцёрам вывучыць працэс мылаварны падрабязней - як менавіта яно робiцца, якія патрэбныя інгрэдыенты. 

    Валанцёры падхапілі ідэю кіраўніка і ўжо зусім хутка прыступілі да вырабу мыла для Новага года. Мандарыны, рукавіцы, сэрца з мыла сталі з'яўляцца, як па чараўніцтве. Мыла ў выглядзе мандарын, стане прыемным дадаткам да акцыі "Цуды на Раство". Валанцёрам сапраўды прыемна ўсведамляць, што іх праца, іх справа падымае людзям настрой. У планах валанцёраў ёсць і правядзенне майстар - класаў, «Мыльных вечарынак» або вячорак, куды змогуць трапіць усе жадаючыя. На гэтых майстар - класах можна будзе паспрабаваць стварыць мыла сваімі рукамі, самастойна выбраць інгрэдыенты, форму, пах, колер. Увогуле, планаў і ідэй вельмі шмат.

Раздзелы сайта