30 снежня вучні 3, 5, 7 класаў наведалі экскурсію ў аграсядзібе “Вясёлая хата” (вёска Калюга). Казачныя персанажы, Дзед Мароз, Снягурачка не дазволілі сумаваць ні воднаму ўдзельніку экскурсіі. Дзеці гулялі, спаборнічалі, танцавалі каля вечназялёнай елачкі. Іх частавалі блінамі і гарбатай.
Маляўнічая прырода, казачная атмасфера зрабілі вандроўку незабыўнай.