Напярэдадні Новага года вельмі важна дзяліцца цяплом з тымі, каму гэта сапраўды неабходна. І зрабіць свой маленькі ўклад у вялікую справу вельмі проста. У рамках акцыі «Цуды на Раство» валанцёры атрада «Рука ў руцэ» сталі чараўнікамі - выканалі дзіцячае жаданне! Нашы валанцёры наведалі навучэнцаў школы, якія навучаюцца дома. Дзед Мароз і Снягурка павіншавалі дзяцей з Новым годам, уручылі салодкія падарункі і пажадалі дзецям хутчэйшага вяртання ў школу, дзе іх з чакаюць сябры – аднакласнікі.