Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.01.18

"Асаблівы горад - горад Шчасця"

      У рамках праэкта "Асаблівы горад - горад Шчасця" валанцёры атрада "Рука ў руцэ" у чарговы раз наведалі ЦКРіР г. Баранавічы. Сустрэча насіла азнаямленчы характар. Псіхолаг і лагапед правялі экскурсію па цэнтру. Расказалі валанцёрам, як жывуць, вучацца "асаблівыя" дзеці, як уладкованы іх побыт, якія асаблівасці навучання і выхавання такіх дзяцей. Валанцёры пабывалі ў кабінеце псіхолага, якая падзялілася сакрэтамі сваёй працы. Лагапед цэнтра дала практычныя парады, як працаваць з "асаблівымі" дзецьмі, бо зусім хутка мы пачнем сумесна рэпеціраваць спектакль. І на адной сцэне перад гледачом паўстануць валанцёры і "дзіўныя" дзеці. Наш праэкт накіраваны на тое, каб сацыялізаваць дзетак з асаблівасцямі развіцця і каб усё, не толькі валанцёры, памяталі і разумелі, што ўсе мы вартыя дружбы, увагі і падтрымкі.

Раздзелы сайта