Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.04.19

ГУЧАННЕ СЛОЎ ЖЫВЫХ

"ГУЧАННЕ СЛОЎ ЖЫВЫХ"

    4 красавіка 2019 года у Гарадзішчанскай сярэдняй школе імя М.А. Скіпара адбыўся конкурс юных чытальнікаў "Гучанне слоў жывых», прысвечаны памяці ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна, заслужанага настаўніка БССР, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Аляксандравіча Скіпара.

    Удзельнікамі конкурса сталі 10 школ Баранавіцкага раёна, з іх33 навучэнца.Усе творы у 2019 годзе прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і вялікай перамозе. Неменш важнай для школы была падзея - прысутнасць дачкі М.А.Скіпара Калеснічэнка Л.М., якая уваходзіла ў склад ганаровага журы.

     Напярэдне праходзіць школьны тур таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія чытаюць выразна лірычныя і празаічныя творы і робяць інсцэніроўкі патрыятычных песень. Затым адбываецца онлайн галасаванне. Далей – фінал.

      Навучэнцы нашай школы Літвін Ілья і Сімаковіч Мілана сталі фіналістамі конкурсу па выніках онлайн галасавання. Яны прынялі ўдзел у гэтым свяце і былі адзначаны сертыфікатамі і памятнымі падарункамі.

Раздзелы сайта