Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.04.19

Прайшоў тыдзень прававых ведаў

З 8 па 12 красавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень прававых ведаў. Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай тэматыцы. Прадумваліся заданні і мерапрыемствы для кожнай паралелі. Спачатку настаўнікі 1-4 кл. нагадалі вучням, што такое правы дзіцяці. Вынікам іх працы сталі малюнкі і стэнды школьнікаў. На другі дзень па класах пайшлі вучні 10-11 кл. з паведамленнямі пра галіны права. Па школе была развешана інфармацыя пра працоўнае, сямейнае, крымінальнае, адміністрацыйнае, грамадзянскае права. Навучэнцам быў прапанаваны конкурс “Рашы задачу”. Для адказаў на пастаўленыя пытанні патрэбна было папярэдне прачытаць інфармацыю, пазнаёміцца з галінамі права. Перамогу ў конкурсе атрымаў 9 “В” кл., які атрымаў салодкі прыз. Наступны дзень прысвячаўся папярэджанню правапарушэнняў. Вучням расказалі пра ўмовы наступлення адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці для непаўналетніх. Аб гэтым можна было даведацца і з інфармацыі, развешанай на стэндах. Вучні 6-х кл. аформілі стэнд “Я і закон”. У заканчэнні школьнікам быў паказаны фільм аб утрыманні непаўналетніх у папраўча-працоўных калоніях. Чацвёрты дзень прысвячаўся замацаванню ведаў навучэнцаў па праву. Было праведзена бліц-апытанне. Вучні і настаўнікі цягнулі пытанні, узнагароджваліся за правільны адказ. 11 кл. былі ўдзельнікамі гульні “Ці ведаеш ты галіны права”. Пяты дзень прысвячаўся вывучэнню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вучні 8-9 кл. удзельнічалі ў гутарцы і праглядзе прэзентацыі “Што мы ведаем аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”. Уся праведзеная работа афішыравалася на стэндзе. Актыўны ўдзел у тыдні прынялі вучні 11 кл. Менча В., Майсюк Д., Шкер’ятаў Д., Іваноў К., Шчарбакоў Д., Грыцкевіч А., Корнева Н. Цікавыя работы прадстваілі вучні 1 “А”, 2 “Б”, 2 “Г”, 3 “Д”, 3 “Г”, 4 “Б” класаў. Пераможцамі былі навучэнцы 1 “А”, 3 “Д” класаў (настаўнікі Вьюн С.Я., Давыдавец А.А.)

Раздзелы сайта