Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

30.09.19

Рэспубліканскі анлайн-семінар

27 верасня 2019 года на базе факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ прайшоў рэспубліканскі анлайн-семінар (вебінар). Яго тэма “Мы ідзём у прафесію. Фарміраванне даследчых уменняў у навучэнцаў педагагічных груп.” Дадзенае пытанне разглядалася на прыкладзе сумеснай дзейнасці педагагічнага класа ДУА “Жамчужненская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна і “ Універсітэта для дзяцей” кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогіі факультэта педагогікі і псіхалогіі БарДУ..Арганізатарам вебінара ад БарДУ выступіла старэйшы выкладчык факультэта педагогікі і псіхалогіі Мартыненка С.А. На сустрэчу былі запрошаны настаўнік англійскай мовы ДУА “ Жамчужненская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна Мікуліч Т.В., якая мае вялікі вопыт эксперыментальнай дзейнасці, і вучаніцы 11 класа Герко А., Ягорава Э., вучаніца 10 класа Паўлава К.. Дзяўчынкі наведваюць заняткі факультатыва “ Уводзіны ў педагагічную прафесію”.

Раздзелы сайта