Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

09.02.22

Педагагічныя пробы

  У рамках правядзення педагагічных проб вучнямі факультатыўнага занятку "Вучыся вучыцца" у 5 "Б" быў праведзены этап урока- засваенне новага матэрыялу па тэме "Якуб Колас " Дарэктар.     Паэтычнае адлюстраванне штодзённага жыцця сялянскіх дзяцей". Вучням педагагічнага класа спадабалася рыхтаваць матэрыял  і быць у ролі настаўніка. На ўроку яны пазнаёмілі рабят 5 "Б" класа з такім прыёмам візуалізацыі, як "Кросэнс". Такі прыём развівае лагічнае, вобразнае і асацыятыўнае мысленне, дае магчымасць вучням праявіць сябе крэатыўна і фарміруе ўменне працаваць з інфармацыяй самастойна. Калі ідзе гаворка пра візуальную інфармацыю, кажуць: "Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць!" Такім чынам, у  сучасным інфармацыйным грамадстве важна не толькі даць вучням веды, але і стварыць умовы для самастойнага творчага пошуку. Вырашыць задачу на ўроку літаратуры дапаможа выкарыстанне метаду "Кросэнс".

 

Раздзелы сайта