Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

04.11.22

Вучні 6-ых класаў наведалі царкву Прэабражэння ў в. Новая Мыш

У дзень Казанскай  іконы Божай Маці вучні 6-ых класаў нашай школы наведалі царкву Прэабражэння ў в. Новая Мыш. Цікавым і карысным атрымаўся аповед святара пра гісторыю ўзнікнення храма, архітэктуру будынка.  Настаяцель Васілій расказаў вучням пра абразы і цікавыя факты, звязаныя з імі, пра правілы паводзін у храме, духоўныя праваслаўныя каштоўнасці. Школьнікі ахвотна задавалі пытанні, выказвалі свае меркаванні. Экскурсія атрымалася пазнавальнай і змястоўнай.

 

Раздзелы сайта