Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.11.22

Буктрэйлер, які выканала вучаніца нашай школы Вольга Падгорная

  З кожным годам усё далей і далей адыходзяць ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Выраслі пакаленні, якія ведаюць пра яе з кніг, кінафільмаў, успамінаў ветэранаў. Даўно зарубцаваліся крывавыя раны, суняўся боль страт. З попелу і руінаў адбудавана дзяржава з моцнай эканомікай, высокаразвітай культурай і надзейным палітычным падмуркам.

  Але чаму пісьменнікі і рэжысёры заўсёды звярталіся і па-ранейшаму звяртаюцца да тых даўніх падзей? Магчыма, памяць сэрца не дае ім спакою? І сапраўды, многія літаратурныя творы перыяду Вялікай Айчыннай вайны экранізаваны. Часцей за ўсё гэта творы, дзе галоўным героем з’яўляецца просты савецкі салдат. Ён, у сілу сваёй патрыятычнай прыхільнасці да Радзімы, адказна выконваў свае воінскія абавязкі, не думаючы нават пра гераізм, не разумеючы, што здзяйсняе сапраўдны грамадзянскі подзвіг.

          

Раздзелы сайта