Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.06.16

Канікулы ў нашай школе

      Канікулы ў нашай школе пачаліся з адкрыцця прышкольнага аздараўленчага лагера “Жамчужынка”. З 1 па 22 чэрвеня лагер прымае 20 малодшых школьнікаў. Дзеці з ахвотаю ўдзельнічаюць у розных мерапрыемствах: спартыўных, музычных, інтэлектуальных, пазнавальных, забаўляльных. Для наведвальнікаў лагера  праводзяцца ранішняя гімнастыка, эстафеты, спартландыі, спартыўныя святы, інфамінуткі, віктарыны, турніры знаўцаў, конкурсы, трэнінгі, практыкумы, творчыя майстэрні, музычныя гадзіны, гульні-падарожжы, гульні-арыентацыі на мясцовасці, забаўляльныя праграмы, прагулкі. З дзецьмі працуюць настаўнікі фізічнай культуры і здароўя, музыкі, педагог-арганізатар, педагог-псіхолаг, педагог сацыяльны, бібліятэкар, медсястра. Выхаванцаў запрашаюць спартыўная і актавая залы, бібліятэка, Дом культуры. Спадзяемся, што дзеці сапраўды цудоўна адпачнуць.

  

Раздзелы сайта