Вучань 10 "А" класа Вялічка Аляксандр прадстаўляў Баранавіцкі раён на ІІІ этапе Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, якая праходзіла з 8 па 12 студзеня ў Брэсце. Аляксандр паспяхова справіўся з заданнямі трох тураў: водзыў, комплексная работа, вуснае выказванне. Па выніках алімпіяды ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені.